Автор - zartnorder85

44 балла
Помогите пж, от вас зависит моя четветная оценка!)
КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
1. Якія сказы называюцца складаназлучанымі? Прывядзіце прыклады
2. Якія сродкі сувязі выкарыстоўваюцца паміж часткамі складаназлучана
сказа?
3. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе
Прывядзіце прыклады.
4. Якія адносіны могуць выражацца паміж часткамі складаназлучанага сказа
пры дапамозе спалучальных, супраціўных і размеркавальных злучніка
Прывядзіце прыклады.
5. Уявіце, што вы выступаеце на навуковай канферэнцыі з дакладам "Складаназлучаныя сказы ў беларускім фальклоры"
. Па якіх прыметах вы будзець
выбіраць складаназлучаныя сказы з тэкстаў вуснай народнай творчасці?​

Ответ

Автор - aalx

Ответ:

1. Складаназлучаныя сказы - гэта сказы, у якіх прэдыкатыўнымі часткі аб'яднаны ў адно сэнсавае і інтанацыйнае цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. Можа складацца з дзвюх, трох і болей частак.

Прыклады: Кавадла звінела, і молат звінеў (Я.Купала).

Цяклі дзянькі, ды ішлі нядзелі, і час тут вольны хлопцы мелі (Я.Колас).

2. - злучальныя злучнікі (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя)

- інтанацыя

- парадак размяшчэння частак

- суадносіны трывальна-часавыэ формаў дзеясловаў-выказнікаў

3. Паміж часткамі складаназлучанага сказа часцей за ўсё ставіцца коска. Прыклад. Наш чалавек і лес - родныя, і таму беларус любіць яго (У.Караткевіч).

Але можа сустрэцца працяжнік, або кропка з коскай.

Працяжнік ставіцца, калі ў 2-ой частцы гаворыцца пра вынік або нечаканае дзеянне. Прыклады. Хвіліна - і плыт перавярнуўся. Яшчэ некалькі дзён - і прачнецца бярозавік.

Кропка з коскай ставіцца, калі часткі сэнсава самастойныя і калі хоць адна з частак развітая і мае свае знакі прыпынку. Прыклад. Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам; ажно з гоняў Беларусі ў вырай вылецелі густ, паплылі ўдаль шнурам.

Коска не ставіцца перад і, ды, ці, або, калі:

- часткі маюць агульны даданы член, часціцу, або пабочнае слова. Прыклад. Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі.

- дзейнік 2-ой часткі выражаны займеннікам сам. Прыклад. Дзед Міканор задаваў пытанні і сам на іх адказваў (Т.Хадкевіч)

- часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову з паўторам слоў. Прыклад. Ёсць ворагі і ёсць сябры.

- у 2-ой частцы прапушчаны выказнік ці яго звязка. Прыклад. Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца.

- часткі з'яўляюцца названымі або безасабовымі, а таксама пытальнымі або клічнымі. Прыклад. Ноч і цішыня. Куды ж ісці і што рабіць?

4. Спалучальныя злучнікі і адносіны:

-Адносіны адначасовасці выражаюцца злучнікамі і, ды, ні-ні. Прыклад. Ні заяц не набягаў, ні дробная птушка не пралятала паблізу.

-Адносіны паслядоўнасці выражаюцца злучнікамі і, ды, потым, затым. Прыклад. Партызаны чулі кананаду, потым яе заглушыў стук сякеры і звон піл.

-Прычынна-выніковыя адносіны выражаюцца злучнікам і. Прыклад. Усталявалася надвор'е, і адгрузка лесу пайшла поўным ходам.

Супраціўныя злучнікі і адносіны:

-Супастаўленне. Прыклад. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.

-Супрацьпастаўленне выражаецца словамі-антонімамі, або блізкімі да іх. Прыклад. Хочацца смяяцца, але ўсмешка не выходзіць.

Размеркавальныя злучнікі і адносіны:

-Пералічэнне, чаргаванне з'яў, падзей, дзеянняў выражаецца злучнікамі ці-ці, то-то. Прыклад. То ціўкне птушачка азяблая, то зашархоча з даху снег, то дрогка страпянеццп яблыня, то пырхнуць вераб'я са стрэх.

-Няпэўнасць, сумненне, меркаванне выражаецца злучнікамі не то-не то, ці то-ці то. Прыклад. Ці то птушкі спяваюць у гаі, ці то вецер свішча сваю песню.

-Узаемавыключэнне выражаецца злучнікамі ці, або. Прыклад. Ці ў яго выдаўся які выхадны дзень, ці проста так не пайшоў на работу, але ён быў дома.

Ответы и объяснения

Сервис носит ознакомительный характер, вся информация, а в частности вопросы и ответы, которые задают и отвечают пользователи.
© 2026 Все права защищены Политика конфиденциальности Контакты
search points attachment profile arrow left arrow right star heart verified symbols equation arrow-down question mark check menu accountancyadministrationagriculturalalgebraallarabicartart_musicbelarusbelarus_altbiologybusinesscatalachemistrychineseeconomicsegzamenglishentrepreneurshipenvironmentethicseuskarafirst_aidfrenchgalegogeographygeologygeometrygermangrammarhealthhistoryindia_langindonesian_langinformaticsitalianjapanesekazachkazach_altkoreanlanguagelatinlawlife_scienceliteraturelogicmathematicsmusicnigerian_langother_languagesotherspedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligionrpa_langrussianrussian_altsciencesecurityskillssocial_sciencesociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation accountancyadministrationagriculturalalgebraall_1arabicartart_music_2belarusbelarus_altbiologybusiness_2catalachemistry_1chineseeconomicsexam_3englishentrepreneurshipenvironment_2ethicseuskarasecurity_1frenchgalegogeography_4geology_4geometrygermangrammarhealthhistoryindia-langindonesian-langinformaticsitalianjapanesekazachAsset 230koreanlanguagelatinlawlife-scienceliteraturelogic_2mathematicsmusicnigerian-langotherlanguagesother_1pedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligion_1rpa-langrussianrussian_altsciencesecurity_3_mskills_1allsocial_science_5_msociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation