Автор - nastyane99

сатырычные вобразы у пьесе "хто смяецца апошним"

Ответ

Автор - yuliapanasovet
Большасць
герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. Але ёсць і такія
персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх. 

Адмоўнымі
ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго
жонкі. 


Гарлахвацкі
— дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае
навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў сваёй
прафесіі ён нічога не разумеў. Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае
сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы.
З рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з
даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але ў рэшце рэшт усе ўбачылі, што
за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук. 


Зёлкін
— малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. Наколькі
ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія
разуменні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у
людзях толькі адмоўнае. 

Станоўчымі
вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч. 

Чарнавус
— прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра
спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага
прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму
бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час
адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца,
каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра
Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. 


Вера —
правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы,
мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца
падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры
Вера выклікае сімпатыі чытачоў

Левановіч
— сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее
выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба.


Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і
расказачь аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо
яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з
дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе. 

Ответы и объяснения

Сервис носит ознакомительный характер, вся информация, а в частности вопросы и ответы, которые задают и отвечают пользователи.
© 2025 Все права защищены Политика конфиденциальности Контакты
search points attachment profile arrow left arrow right star heart verified symbols equation arrow-down question mark check menu accountancyadministrationagriculturalalgebraallarabicartart_musicbelarusbelarus_altbiologybusinesscatalachemistrychineseeconomicsegzamenglishentrepreneurshipenvironmentethicseuskarafirst_aidfrenchgalegogeographygeologygeometrygermangrammarhealthhistoryindia_langindonesian_langinformaticsitalianjapanesekazachkazach_altkoreanlanguagelatinlawlife_scienceliteraturelogicmathematicsmusicnigerian_langother_languagesotherspedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligionrpa_langrussianrussian_altsciencesecurityskillssocial_sciencesociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation accountancyadministrationagriculturalalgebraall_1arabicartart_music_2belarusbelarus_altbiologybusiness_2catalachemistry_1chineseeconomicsexam_3englishentrepreneurshipenvironment_2ethicseuskarasecurity_1frenchgalegogeography_4geology_4geometrygermangrammarhealthhistoryindia-langindonesian-langinformaticsitalianjapanesekazachAsset 230koreanlanguagelatinlawlife-scienceliteraturelogic_2mathematicsmusicnigerian-langotherlanguagesother_1pedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligion_1rpa-langrussianrussian_altsciencesecurity_3_mskills_1allsocial_science_5_msociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation