Автор - DiMiK181

Помогите пожалуйста написать сочинение на тему " Мой любимый герой в повести "Жураулины крык". Василь Быкау. Срочно нужно!!

Ответ

Автор - CarolinaNoir
Мой любімы герой па аповесці “Журауліны крык”.


Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”.
Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну.
Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена
апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх
салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш
спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца
пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт
настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых.
Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам
Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька
з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра
разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў
Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі
добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага
выйсця не было.

Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага
хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу:
абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме.
Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе.
Калі
пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў
хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела,
што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён
смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх.


Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або
здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне
вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта
не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць
свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў
далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў
далейшым іх не выпраўляе.

Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.

Ответы и объяснения

Сервис носит ознакомительный характер, вся информация, а в частности вопросы и ответы, которые задают и отвечают пользователи.
© 2026 Все права защищены Политика конфиденциальности Контакты
search points attachment profile arrow left arrow right star heart verified symbols equation arrow-down question mark check menu accountancyadministrationagriculturalalgebraallarabicartart_musicbelarusbelarus_altbiologybusinesscatalachemistrychineseeconomicsegzamenglishentrepreneurshipenvironmentethicseuskarafirst_aidfrenchgalegogeographygeologygeometrygermangrammarhealthhistoryindia_langindonesian_langinformaticsitalianjapanesekazachkazach_altkoreanlanguagelatinlawlife_scienceliteraturelogicmathematicsmusicnigerian_langother_languagesotherspedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligionrpa_langrussianrussian_altsciencesecurityskillssocial_sciencesociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation accountancyadministrationagriculturalalgebraall_1arabicartart_music_2belarusbelarus_altbiologybusiness_2catalachemistry_1chineseeconomicsexam_3englishentrepreneurshipenvironment_2ethicseuskarasecurity_1frenchgalegogeography_4geology_4geometrygermangrammarhealthhistoryindia-langindonesian-langinformaticsitalianjapanesekazachAsset 230koreanlanguagelatinlawlife-scienceliteraturelogic_2mathematicsmusicnigerian-langotherlanguagesother_1pedagogicsphilosophyphysical_educationphysicspoliticspsychologyreligion_1rpa-langrussianrussian_altsciencesecurity_3_mskills_1allsocial_science_5_msociologyspanishstatisticstechnologytourismtrafficukrainianukrainian_altukrainian_literaturewos_civilisation